Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, у хрысціянскай традыцыі – апошні дзень перад вялікім пастом. У гэты дзень ладзілі сямейную вячэру. Яна была сціплай і стрыманай па характару. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося. У гэты дзень было прынята прасіць прабачэння ў блізкіх і сяброў, адкуль і пайшла назва свята.

У народнай традыцыі Даравальная нядзеля – гэта кульмінацыя масленічных святаў! На тэрыторыі музея вы зможаце паўдзельнічаць у розных конкурсах і спаборніцтвах, патанцаваць беларускія танцы, пагуляць у розныя гульні, а напрыканцы свята будзе спалена пудзіла зімы - «Марэна»!
У праграме мерапрыемства:
- Канцэртная праграма;
- Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
- Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
- Выстава кухоннага начыння для вырабу сыра і масла расповед пра масленічны стол;
- Правядзенне розных майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
- Масленічны слуп з прызамі;
- Карагоды, танцы і гульні ля вогнішча;
- Спальванне пудзіла зімы - «Марэны».
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 10 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.