Як вы думаеце: мы адны ў сусвеце? Гэтае пытанне хвалюе людзей цягам многіх стагоддзяў. А калі б аднойчы вы сустрэлі незвычайнага прафесара, які запрасіў бы вас адправіцца з ім у касмічнае падарожжа, вы б паляцелі? Калі адказ "так!", то ў нас ёсць добрая навіна, вы можаце сустрэцца з ім ужо зусім хутка! І больш за тое, у вас ёсць магчымасць паляцець у космас на сустрэчу з прыгодамі.
Гэта будзе незвычайная вандроўка, падчас якой вы сустрэнецеся з іншапланетнікамі, наведаеце некалькі новых планетаў, дапаможаце нашым героям і даведаецеся шмат новага і цікавага.
Надзявайце свае касмічныя касцюмы ды прыходзьце. (Усе ў касцюмах атрымаюць падаруначкі)
Кошт: 10 BYN — дзіцячы квіток, 5 BYN — дарослы. Магчымы зніжкі шматдзетным сем'ям.