Фестиваль «Rajok»

Возраст: 0+
Стоимость: от 5.00 рублей
Место: Исторический музей, ул. К. Маркса, 12
Телефон: 8 017 226-05-32
 
14-15 верасня ў Мінску ўпершыню адбудзецца фестываль традыцыйнай музыкі "Rajok”, які пройдзе на пляцоўцы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
 

Фестиваль «Rajok»

 

Cяржук Доўгушаў і каманда "Tradycyja” пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея ствараюць свой адметны фольк-фестываль, якi пройдзе 14-га і 15-га верасня ў дворыку музея.

"Rajok” – гэта пераход з лета ў восень; вобраз, які выкарыстоўваецца ў беларускіх жніўных песнях. "Хадзі Раёк у наш дварок!”.

Спадар Доўгушаў і каманда "Tradycyja”  прымалі ўдзел у арганізацыі розных канцэртаў і фестываляў. Адзін з яскравых прыкладаў – арганізацыя музычных і забаўляльных пляцовак на фестывалі "Камяніца”. Арганізатары фэсту беларускай традыцыйнай музыкі "Rajok” ставяць сваёй мэтай пазнаёмiць шырокае кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў.

Для таго, каб фэст адбыўся, арганізатары збіраюць грошы на краўфайдынгавай платформе Ulej.by. Кожны жадаючы можа ахвяраваць любую суму і атрымаць за гэта квіткі на фестываль і іншыя цікавыя бонусы і падарункі.
 
Праграма фестывалю
14 верасня
- конкурс маладых фальклорных калектываў;
- мона-спектакль лідара гурта "Троіца” Івана Кірчука «Дарожка»;
- канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся, мужчынскі гурт "Рада”, полацкі гурт "Варган”, капэля "Колісьнія” і іншыя;
- сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.

15 верасня
- майстар-класы па гранню на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка;
- дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі;
- унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў;
- выступ калектываў з самых глыбін Палесся: "Хатовічы”, "Церабяначка”, "Вытокі” і іншыя;
- свята габрэйскіх песень і танцаў "Zingeray”;
- прэзентацыя кнігі-CD "Бяседныя песні” праекта "Tradycyja” з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі;
- вечарына народных танцаў.
Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці.

Кошт уваходнага білета:
8 руб. – для дарослых на адзін дзень фестываля;
5 руб. – для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў на адзін дзень фестываля;
15 руб. – для дарослых на два дні фестываля;
10 руб. – для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў на два дні фестываля.
Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Футбольная академия FCDM
Методика от одной из лучших футбольных академий СНГ - Футбольной Академии имени Льва Яшина. Индивидуальный подход - 1 тренер на 12 воспитанников....
Учебный центр «100ЦТ»
Учебный центр, в котором профессионально помогают подготовиться школьникам к ЦТ и ЦЭ, а также к экзаменам и изучить школьную программу. Обучают...
Крытый парк развлечений «ИГRАЙ»
Квест-программы, нестандартный лазертаг, VR, детский лабиринт, mini веревочный городок, настольные игры, зона отдыха после мероприятия - все...
Развлекательный центр «Титан»
Развлекательный центр «Титан» дарит заряд позитива, массу положительных эмоций, предлагая активный отдых для всей семьи. В качестве развлечений...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Март 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Рекомендуем
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Ищете место для непоседливого малыша, где он сможет безопасно прыгать, бегать, играть со сверстниками даже в плохую погоду? «Тюбик Парк» - отличное решение. Что здесь найдут малыши и их родители, читайте в нашем обзоре.
Совсем скоро закружатся снежинки в зимнем танце. Самое время хватать коньки под мышку и мчаться на каток. Family.by узнал, где можно покататься на коньках уже сегодня.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Здесь спокойно, уютно и аккуратно, но при этом нет ощущения формального кабинета.
За городом есть много атмосферных и интересных мест, где можно сочетать прогулки на свежем воздухе с активными играми и спокойным отдыхом. Куда лучше отправиться с детьми зимой в Беларуси? Рассказываем в нашем обзоре.
Будущий календарь объединит детские рисунки, забавные цитаты, наблюдения и рассуждения.