Студыя беларускіх святаў Ланцужок запрашае дзетак 5-8 год на Свята ўраджаю.
Адкуль на стале бярэцца хлеб? - З магазіна ці з печы. А хто яго спёк? З чаго? Адкуль узялася мука і зярняткі?..
28 верасня праз казкі і гульні мы раскажам дзецям, якое месца займаў хлеб на стале і ў жыцці нашых продкаў, як яны ставіліся да працы, зямлі. На занятках звернуць ўвагу не толькі хлебу і зерню, але і іншым карысным, смачным падарункам прыроды.
Як заўжды, у праграме шмат музыкі і весялосці, пачастункі для кожнага госіцка і прыгожыя фотаздымкі на памяць.
Кошт білету - дзіця+ дарослы 10р, + 5 за кожнага іншага члена сям'і.
Папярэдні запіс па тэл. +375(29)2122550 + Viber ці
праз форму