Военно-исторический фестиваль по событиям Первой мировой войны

Возраст: 6+
Стоимость: 9.00 рублей - взрослый, 4.50 рубля - школьный
Место: Музей народной архитектуры и быта, 4-х км от МКАД за авторынком «Малиновка» возле а/г Озерцо
Телефон: +375 17 290-59-13, +375 17 513-86-10
 
Упершыню ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту будзе праводзіцца ваенна-гістарычны фестываль па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны, арганізатарам якога апрача музея з’яўляецца культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны "Крокі”. Гэтая вайна незаслужана забыта, хаця аказала вялікі ўплыў на Беларусь: 700 тысяч беларусаў была рэкрутавана ў Рускую імператарскую армію, больш за 2 мільёны выгнаны ў бежанцы. Вайна згубіла 3 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта была адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Беларусь страціла больш за 1 мільён чалавек, былі спалены тысячы вёсак і мястэчак.

 

Военно-исторический фестиваль по событиям Первой мировой войны

 

У музеі прадстаўлена беларуская вёска канца ХIХ – пачатку ХХ стст. Менавіта праз такія вёскі ў 1915 г. праходзіла лінія фронта Першай сусветнай вайны ў Беларусі, якая на доўгія гады падзяліла нашу краіну на дзве часткі. Наш абавязак памятаць і аддаваць даніну павагі тым нашым продкам, якія загінулі за сваю зямлю на той страшнай і вялікай вайне.

Асноўнае дзеянне фестывалю - бой за беларускую вёску паміж нямецкімі і расійскімі войскамі ў 1915 годзе ў рамках т. зв. "Свянцянскага прарыву" - прарыву рускага фронту нямецкімі войскамі, калі перадавыя нямецкія часткі дайшлі да Мінска, але былі адкінутыя.

У праграме фестываля:
- рэканструктары Першай Сусветнай - людзі, якія рэканструююць розныя часткі Рускай імператарскай і Германскай арміі ў поўным рыштунку ў адпаведнасці з гістарычнымі крыніцамі і антуражнымі прадметамі побыту Першай сусветнай;
- Анімацыйны лагер для гасцей музея:
- Палявы лагер рускага войска, у якім паказваецца побыт і страявая падрыхтоўка рускіх вайскоўцаў;
- Шпіталь Чырвонага крыжа - інтэрактыўная выстава, прысвечаная працы сясцёр міласэрнасці ў Першай сусветнай вайне;
- Штыкавы бой - інтэрактыўная кропка, на якой гасцей навучаць правільна карыстацца са штыком з дапамогай макета вінтоўкі Мосіна;
- "Філвордъ” – атракцыён з акрэсленнем  словаў у дарэвалюцыйнай арфаграфіі;
- Палявая пошта – пошта, якая дасць магчымасць адправіць копію дарэвалюцыйнай паштоўкі з выглядам горада Мінска;
- Лётная школа - інтэрактыўная кропка, на якой лётчык Першай сусветнай правядзе экзамен на веданне лётнай справы;
- Грэнадзёрскі ўзвод - грэнадзёрскія курсы, на якіх гледачы навучацца правільна кідаць макеты гранатаў Першай сусветнай;
- Выпіска дваранскіх грамат для гледачоў пасля здачы экзамену на прыналежнасць да дваранскага саслоўя;
- Стралковы цір – інтэрактыўны цір  з мадэлямі зброі Першай сусветнай;
- Гульня ў гарадкі;
- Кавалерыйскія курсы, дзе наведвальнікаў навучаць правільна карыстацца шашкай;
- Рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны 1915 года "Свенцянскі прарыў": бой паміж нямецкімі і рускімі войскамі;
- Тэматычная фотазона з легендарным кулямётам "Максім", антуражным адзеннем;
- Выстава старых фотаздымкаў Першай сусветнай вайны.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00.


Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); ад прыпынку «Пятроўчына»  – маршрутнае таксі 1277.
Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Современное пространство «Дико»
Дико - это игры, музыка и танцы. Авторские шоу-программы для детей и подростков с использованием современных технологий в развлекательной индустрии....
Парк неоновых развлечений «Неон Парк»
Неон парк - это парк неоновых развлечений для любого возраста, где вы круто проведёте время вдвоём, семьёй и с друзьями. Отметить день рождения,...
Детский интеллектуальный клуб «БэбиУм»
Детский интеллектуальный клуб «БэбиУм» приглашает детей от 4 месяцев до 10 лет и их родителей расти, играть и развиваться вместе с детским центром...
Центр иностранных языков ULC
Если вам не близок традиционный скучный подход - попробуйте наш центр. ULC — это минимум теории, максимум живого общения и комфортное языковое...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Апрель 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Рекомендуем
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Современные центры раннего развития готовят дошколят к новому этапу жизни – школе. На курсах «подготовка к школе» малыши знакомятся с окружающим миром, развивают двигательную активность, интеллект и творческие способности.
Почему детский стендап — это не просто развлечение, а целый феномен? Давайте разберемся на примере первого выступления, которое прошло в Минске на выходных.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Бытует миф, что порядок в доме и дети – вещи несовместимые. Но это не так. И новый робот-пылесос Dreame Aqua 10 Ultra Roller Complete это докажет.