28 кастрычніка а 19.00 АПБ праводзіць лекцыю ў Галерэі Ў. АПБ раскажа, з чаго пачаць назіранне за птушкамі, як убачыць дробных птушак у густых кустах і чаму птушкі могуць прынесці шмат радасці ў жыццё любога чалавека. Бёрдвочынг – гэта нескладана. Не верыш – прыходзь і пераканайся.
Лектар – кіраўнік аддзела развіцця АПБ Карына Салавей.
Пра што вы даведаецеся на лекцыі:
- Што такое бёрдвочынг?
- Бёрдвочары: людзі ці птушкі?
- Колькі птушак "прапісана" ў Мінску?
- Самыя "птушыныя" месцы сталіцы
- Як за сезон можна стаць юным «арнітолагам»?
- Чаму назіраць за птушкамі – гэта хобі будучыні?
- Паптушкуем проста на выставе!
Лекцыя адбудзецца ў межах выставы Аліны Блюміс "Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі”. Аліна Блюміс нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Нью-Ёрку, шырока выстаўлялася ў ЗША і Еўропе. Гэта першая персанальная выстава мастачкі на яе радзіме.
Уваход па білетах на выставу:
- дарослыя – 5 byn;
- студэнты – 3 byn;
- па клубных картах, школьнікі, пенсіянеры, людзі з інвалюднасцю – вольны ўваход.