Распачынаем зімовыя святы разам. Кожны год напрыканцы снежня сонца паварочвае на вясну, мы адзначаем Раство і рыхтуемся да сустрэчы Новага года, дзеці радуюцца канікулам, у дарослых мноства прыемных святочных спраў.
Наперадзе яшчэ шмат халодных дзён, але нас заўсёды грэюць добры настрой, весялосць, усмешкі родных, гульні ды жарты. 25 снежня студыя беларускіх святаў Ланцужок запрашае дзетак ад 5 год на Каляды.
Мы зробім прыгожую Калядную зорачку, якая будзе ўпрыгожваць ваш дом на святы, паглядзім казку, пагуляем, і, канешне ж, сустрэнем у нашай гасціннай прасторы вясёлы калядны гурт. Таксама ўсіх чакаюць традыцыйныя калядныя пачастункі і гарбата.
Кошт білету - 20 р дзіця + дарослы, + 10 р за кожнага наступнага сямейніка.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму просім папярэдне запісвацца па тэл. +375(29) 2122550 ці
праз форму.