З 11 снежня 2023 г. па 19 студзеня 2024 г. (акрамя выходных і святочных дзён) Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на «Калядкі ў Купалавым доме».

Будуць рады бачыць маленькіх сяброў з настаўнікамі, татамі і мамамі, бабулямі і дзядулямі! Кожны зможа загадаць запаветнае жаданне, калі
пасябруе з Казой! Маленькія госці не застануцца абыякавымі да прагляду
навагодняга лялечнага спектаклю "У пошуках Снягуркі”. І канешне, свята не
адбудзецца без сюрпрызаў і памятных падарункаў!
Для маленькіх сяброў у музеі падрыхтавалі цікавую святочную праграму і прапаноўваем:
— даведацца, як беларусы адзначаюць Каляды на працягу апошніх 100 гадоў;
— павадзіць карагоды з калядоўшчыкамі і Казой;
— паспяваць ды патанчыць;
— прыняць удзел у актыўных гульнях;
— далучыца да стварэння «Елачкі жаданняў»;
— адгадаць загадкі Снягурачкі і атрымаць падарунак.
Абавязковы папярэдні запіс.