Ну, хлопчыкі, ну, хітруны! Мяркуюць, што цікавей за ўсё ў гульні шмат лётаць і добра біцца, а сяброўку варта прызначыць каралевай – і яна будзе ціхамірна за імі назіраць. Вядома, сяброўка пагаджаецца. Але гэтак жа хутка згадвае ўсё, што ведала пра каралеў і, гуляючы, падначальвае хлопчыкаў сваёй волі. Воля гэтая пакуль ні добрая, ні злая, ды выяўляецца па меры таго, што выдумляюць дзеці.
… У Якуба Коласа не варта шукаць падобны сюжэт – яго прыдумалі ў тэатры. Але ў "Казках жыцця" класік схаваў вялікі сакрэт, які час адкрыць дзецям: наша Зямля – жывая і вымагае ад нас абачлівага стаўлення, прыстойных паводзін у любой гульні.
Ад жыцця Зямлі залежыць наша жыццё.
Спектакль на беларускай мове
Працягласць - 50 хвілін