Кожныя сераду і пятніцу вас запрашаюць на экскурсіі па экспазіцыі выставачнага праекта «Сучасны беларускі пейзаж».

Пейзаж - параўнальна малады жанр жывапісу. Стагоддзямі вобразы прыроды выкарыстоўваліся толькі ў якасці асяроддзя пражывання персанажаў, дэкарацый для абразоў, пасля - для сцэн жанравых сюжэтаў і партрэтаў.
Паступова, з развіццём навуковых і вопытных ведаў перспектывы, святлаценю, агульнай кампазіцыі, каларыту, рэльефнасці малюнка, прыродныя віды сталі спачатку раўнапраўным членам сюжэтнай кампазіцыі, а затым трансфармаваліся ў цэнтральны прадмет малюнка.
Росквіт пейзажнага жывапісу азнаменавала развіццё пленэрнага пейзажу, звязанага з вынаходствам ў XIX стагоддзі метаду вытворчасці цюбікавых фарбаў. Жывапісец мог працаваць удалечыні ад сваёй майстэрні, на прыродзе, пры натуральным асвятленні. Гэта значна ўзбагаціла выбар матываў, наблізіла мастацтва да гледача, дало магчымасць творцу ўвасобіць свае непасрэдныя эмацыйныя ўражанні ў твор жывапісу.
Кошт экскурсіі - па ўваходнаму квітку на выставу: 5 р./2 р. (поўны/ільготны).
Інфармацыя: +375 (17) 399-09-79, +375 (17) 235-03-32.