Заканчваецца доўгі працоўны тыдзень, а гэта значыць, што зноў прыйшла пара сабраць блізкіх і накіравацца ў "Вялікае Княства Сула", каб гукаць вясну разам: забаўляць дзяцей, спяваць песні, удзельнічаць у інтэрактывах і
народных гульнях з сульскімі вясніцамі, правесці абрад гукання вясны.

З 14:00 да 16:00 на цэнтральнай пляцоўцы:
- падкіданне птушачак,
- упрыгожванне дрэва;
- спевы-вяснянкі;
- карагоды;
- гульні.
ШЧОДРАЕ ЧАСТАВАННЕ:
- традыцыйнай кашай;
- зёлкавай гарбатай з сульскім мядочкам;
- булачкамі-"жавароначкамі”.
МАЙСТАР-КЛАСЫ па:
- вырабу птушачак;
- вырабу кветак у традыцыйных тэхніках.
А 14:00 аглядная экскурсія - падарунак усім гасцям парка!
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя - 45 руб
Дзеці - 25 руб
Дзеці да 7 гадоў - безкаштоўна