З 29 красавіка па 11 чэрвеня запрашаюць дзяцей і дарослых на выставу «Віншуем, Піпі!» у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Астроўскага (Мінск, пр-т Газеты "Праўда", 20А). Выстава арганізаваная Пасольствам Швецыі ў Мінску супольна са Шведскім Інстытутам.

Сёлета святкуецца 75-годдзе са дня выдання кнігі Астрыд Ліндгрэн пра
самую знакамітую шведскую дзяўчынку. Піпі Доўгаяпанчоха – самая
моцная, добрая і вясёлая дзяўчынка ў свеце. Любіміца дзяцей, якую
ставяць у прыклад і якая з’яўляецца сімвалам свабоды. Піпі
Доўгаяпанчоха і зараз гэтак жа актуальная, як і ў час, калі Астрыд
Ліндгрэн пісала сваю першую кнігу пра яе, - у разгар Другой Сусветнай
вайны. І зараз Піпі адыграе вялікую ролю: развівае дзіцячую фантазію і
становіцца лепшым сябрам, шукае прыгоды і ідзе супраць нормаў.
Праект "Віншуем, Піпі!” распачаўся яшчэ ў 2020 годзе, да пандэміі. У
межах праекта былі праведзены чытанні і конкурс, планаваўся
фестываль. На жаль, з-за каранціну рэалізаваць мінулагоднія задумкі не
атрымалася. Але, як і Піпі, мы не здаемся і знаходзім новыя спосабы
весяліць дзяцей.
На выставе можна будзе прачытаць важную інфармацыю з біяграфіі Піпі
Доўгайпанчохі, прайсці квэст "Знайдзі Спадара Нільсана”, зрабіць файнае
фота ў пакоі Піпі ці з канём над галавой. 22 траўня на выставе будзем
святкаваць Дзень народзінаў Піпі – чытаць, гуляцца, удзельнічаць у
віктарыне.
На старонках сацсетак Пасольства Швецыі пад хэштэгамі #CongratsPippi
#ВіншуемПіпі #Піпі75 праходзіць цэлая кампанія ў гонар Піпі: чытанні кнігі
"Піпі Доўгая Панчоха” ў перакладзе Алены Казловай (выдавецтва
"Папуры”), квізы, заданні і конкурс "Будзь як Піпі!” з
файнымі прызамі ад Пасольства Швецыі і спецыяльным прызам ад
кампаніі OZ.