Палае масленічны агонь, гучыць беларуская музыка, кружыць карагод і смажыцца гадавая норма блінцоў - такой мусіць быць файная традыцыйная Масленіца. Прапануюць аб’яднацца на святкаванне ў Дукорскім маёнтку, каб разам пракрычаць «бывай, Зіма»!

ПРАГРАМА 21 і 22 лютага*:
13.00 ўрачыстая адкрыццё свята і частаванне гасцей ад вядучага;
13.30 выступ гурта «Вербіца»;
14.00 масленічныя забаўкі і гульні ад вядучага;
14.30 традыцыйныя танцы ў суправаджэнні жывой музыкі;
15.00 святочны цыркавы выступ;
15.30 выступ гурта «Вербіца»;
16.00 масленічныя забаўкі і гульні ад вядучага;
16.30 традыцыйныя танцы ў суправаджэнні жывой музыкі;
17.00 фаер-шоу. Спальванне пудзіла.
17.30 Закрыццё свята.
*у праграме магчымы змены. Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
Дарослыя - 35 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
Даведкі па телефонах: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64.