13 снежня а 17 гадзіне ў галерэі "Ракурс” Нацыянальнай
бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Зімовая”, да
навагодніх свят.

У экспазіцыі – жывапіс і графіка сучасных беларускіх
мастакоў, работы якіх аб’яднаны агульнай тэмай – святочнай
пераднавагодняй зімой. У розных тэхніках, манерах аўтары-
ўдзельнікі выстаўкі прадстаўляюць сваё бачанне адметнай пары
года – казачнай і напоўненай марамі, поўнай надзей і ўсмешак.
"Зімовая” выстаўка прадэманструе гледачам разнастайную
панараму пераднавагодніх вобразаў, калейдаскоп святочных
пажаданняў, традыцый, успамінаў і асацыяцый. Аматары Калядных
гулянняў, цудаў Раства, выканання жаданняў у навагоднюю ноч
змогуць памроіць і зарадзіцца выдатным настроем!
Экспазіцыя будзе працаваць да 27 лютага 2023 года.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Тэл. для наведвальнікаў (8017) 368 37 37