Напярэдадні Новага года і Калядаў запрашаюць дзяцей і дарослых адправіцца ў чароўнае падарожжа на музейным свяце ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў!

"Вандроўка па арбіце (6+)” – такую назву для свята абралі нездарма. На мерапрыемстве вас будуць чакаць касмічныя прыгоды і мастацкія актыўнасці, апавяданні пра гуманоідаў і космапраектаванне, зорныя таямніцы і творчыя галаваломкі!
Кошт квітка: 12/8 р.
Для шматдзетных сямей (ад трох дзяцей) зніжка 50 % на кошт кожнага дзіцячага квітка.