Запрашаюць усіх ахвотных прасякнуцца беларускім калядным духам!

На анімацыйнай экскурсіі даведаемся:
- ці можа свята задобрыць сэрца злодзея;
- як стаць добрым калядоўнікам, пераўтварыцца ў традыцыйнага каляднага героя (Казу, Мядзведзя, Бусла і г.д) і зарабіць смакоцце;
- што ўпрыгожвалі нашыя продкі да з’яўлення ў хатцы яліны.
Разам з Дзедам Марозам дашлем паштоўкі блізкім і для сябе адмысловы сувенір атрымаем.
Удзел уваходзіць у кошт білета. У праграме магчымы змены.
У вольны час для самастойнага наведвання даступныя брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 далучайцеся да экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.
Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:
Дарослыя - 25 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-6
25-28 снежня АБАВЯЗКОВАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ НА КАЛЯДНУЮ ЭКСКУРСІЮ ПА
СПАСЫЛЦЫ