Распачынаецца сезон яркіх майскіх вандровак разам з Дукорскім маёнткам!

Афіша тэматычных дзён у маі*
1-3 мая - Майстар-класныя выходныя: шэраг займальных майстар-класаў для дзяцей і дарослых па матывах беларускіх традыцый.
9 мая - Дзень Перамогі: рэканструктарскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і жывая музыка ваенных гадоў.
10 мая - Напалеоніка: знаёмства з жыццём палявога лагера французскіх фузілёраў-грэнадзёраў. Воінскі рыштунак, побытавыя і салдацкія рэчы тых часоў, страявая падрыхтоўка і ўзбраенне палкоў, работа маркітантак, паходная кухня - вось, што чакае наведнікаў на інтэрактыўнай пляцоўцы лагера.
16-17 мая - XVII-XVIII стст: рэканструктарскі лагер другой паловы XVII ст. Трапім у паходны лагер, каб пазнаёміцца з воінскім рыштункам капейшчыка, мушкецёра і іншых. Гатовыя практыкавацца на розных відах зброі, прайсці смешныя выпрабаванні ад Пана Жлуктоўскага і частавацца дукорскай гарэлкай?
24 мая - Сярэднявечча: займальныя турніры са шчытом, мячом і дзідай. Экскурсія па гарадзішчы, знаёмства з даспехамі часоў ранняга Сярэднявечча, магчымасць пабіцца на пратэктаванай зброі.
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
*у праграме магчымы змены
Штодзённа ў 12:00 і 15:00 запрашаюць на зборную экскурсію па музеі і рамесных майстэрнях.
У вольны час для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.
Кошт білетаў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.