Масленка – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. У розных мясцовасцях можна было пачуць і такія назвы свята як Загавіны, Запусты, Папелец, Аўлассе. Падрыхтоўка да свята пачыналася загадзя. Гаспадыні старанна прыбіралі хату і двор, рыхтавалі святочныя стравы. Напрацягу ўсяго святочнага тыдня ўжывалі шмат малочных прадуктаў і бліноў, хадзілі ў госці да сваякоў і весела бавілі час.

Сярод актыўных забаў – катанне на конях, арэлях і ледзяных горках.Не абміналі ўвагай на свята маладых нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат. Да іх прыходзілі ў госці і вешалі на шыю кавалак бервяна – «калодку». Такім чынам вясковая грамада клапацілася пра працягненне роду і нагадвала пра неабходнасць знаходжання сабе пары.Традыцыйныя абрады, вясёлыя гулянні, танцы, спевы – усё гэта чакае Вас на свяце ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!
Вас чакае:
- Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
- Музычная праграма;
- Хэдлайнер;
- Фальклорныя гурты;
- Майстар-класы для дзяцей і дарослых;
- Ценявы тэатр «Вяртэп»;
- Лялечны тэатр «Батлейка»;
- Рэканструкцыя абрада «Пахаванне Дзеда» (Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць);
- Рэканструкцыя абрада «Наведванне маладухі»;
- Масленічны слуп з прызамі;
- Экскурсии ў помніках архітэктуры;
- Лакацыі рэканструктараў;
- Спальванне пудзіла зімы – «Марэны».
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- наведаць «Беларускую карчму» і пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі.
Кошт квіткоў:
- для дарослых– 25 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет)– 16 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 12 руб.;
- сямейны квіток– 60 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.