Ёсць ночы, якія не хочацца прапускаць. Калі музей перастае быць проста будынкам і становіцца парталам. Кола(с) часу спыняецца на імгненне, каб мы маглі пачуць, як дыхае гісторыя. У гэтую ноч сядзіба Якуба Коласа ажывае інакш: з музыкай, танцамі, нямым кіно і рэканструкцыяй.

Цябе чакаюць: пантаміма, квэсты, майстар-класы, рэканструкцыя, спевы, танцы, барочная (і не толькі) музыка, нямое кіно, лекцыі, экскурсіі і ... сустрэча з часам Якуба Коласа.
Кола(с) часу круціцца толькі раз у год. І запрашаюць менавіта цябе.
Уваходны білет – 15 бел. руб.
На некаторыя мерапрыемствы – асобны кошт і папярэдні запіс