Гэтая гісторыя здарылася ў адным чароўным садзе, дзе жылі самыя прыгожыя кветкі ў свеце! Аднойчы Снатворны Мак так моцна закахаўся ў красуню Ружу, што ажно расцвёў пышным цветам ад любові! У гонар сваёй «дамы сэрца» ён вырашыў наладзіць вечарыну і наказаў свайму сябру Званочку запрасіць усіх навакольных казурак, каб яны славілі прыгажосць яго каханай.
Мы были на премьере!
Оценка Family.by: спектакль «Добрай раніцы, Званочак!» - добрая, музыкальная постановка на белорусском языке. Театр заявляет возраст зрителя 6+, но ребятам 3 лет тоже будет интересно и все понятно. Яркие герои, красочные костюмы, простые диалоги и запоминающиеся песни – все это делает одноактный спектакль захватывающим приключением, когда время не замечаешь, а полностью погружаешься в теплую, летнюю историю о добре и дружбе. Полную рецензию с фотографиям можно почитать и посмотреть по ссылке.

Але сквапныя госці – Аса, Мурашка, Матыль і Скакунец, – пабачыўшы пышны ўбор самога Мака, нават не зірнулі на Ружу. Зайздрасць да Макавага багацця так апанавала іх, што яны згаварыліся яго абкрасці.
Ці атрымаецца ў прагных кузурак ажыццявіць свой каварны план? Ці зможа верны Званочак выратаваць свайго сябра? І ці ажэніцца нарэшце Снатворны Мак на сваёй каханай Ружы?
Адказы на гэтыя пытанні шукайце ў нашым музычным спектаклі! Наша казка-байка парадуе гледачоў цудоўнай музыкай, вясёлымі танцамі і нетрывіальным сюжэтам!
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ганна Джамілашвілі
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я Волкава
Кандрат Лейка (1860–1921 гг.) – вядомы пачынальнік нацыянальнай драматургіі для дзяцей. П’еса «Снатворны мак» была напісана ў 1912 годзе і трапіла ў лік узорных твораў дзіцячай літаратуры.
На беларускай мове
Премьера 1 июня 2023 года.