9-10 жніўня трапім у атмасферу часоў ранняга сярэднявечча ў сценах драўлянага гарадзішча на беразе ракі! На 2 дні перанясемся на 1000 гадоў назад: насычаныя турніры, конныя і лучныя выступы, штурм гарадзішча, рамесны кірмаш, майстар-класы па старадаўніх танцах, жывы гук ад гуртоў сярэднявечнай музыкі і танцы з вогнішчам. А
яшчэ шэраг займальных інтэрактыўных пляцовак і воінскіх лагераў для асабістага знаёмства з гісторыяй.

Праграма 09.08:
11.00 - экскурсія па гарадзішчы;
12.00 - ганаровае адкрыццё свята і вітанне воінаў;
12.30 - бугурты, турнір на 3-х відах зброі;
14.00 - гульні і забавы ад вядоўцы;
14.30 - лучны турнір;
15.30 - выступ шатландцаў;
16.00 - турніры 3*3 і 5*5;
17:30 - паказальны выступ лучнікаў;
18.30 - сулічны турнір;
20.00 - гульні і забавы ад вядоўцы;
20.30 - ШТУРМ ГАРАДЗІШЧА;
21.00 - агнявое шоў ад студыі Ketri.
Праграма 10.08:
11.00 - экскурсія па гарадзішчы;
12.00 - адкрыццё другога фестывальнага дня і гульні з вядоўцай;
13.00 - турніры "Кола Одзіна", "Кола "Локі";
14.00 - выступ коннага клуба гістарычнай рэканструкцыі "Залатая шпора”;
15.00 - узнагароджванне пераможцаў турніраў;
15.30 - выступ шатландцаў;
16.00 - выступ лучнікаў;
16.30 - гульні і забавы ад вядоўцы;
17.00 - выступ шатландцаў;
17.30 - выступ коннага клуба гістарычнай рэканструкцыі "Залатая шпора”=.
Цягам фэста вас чакаюць майстар-класы, кірмаш, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і
дарослых, воінскія лагеры, жывы гук ад гуртоў сярэднявечнай музыкі і старадаўнія
танцы!
*у праграме магчымыя змены
Кошт квіткоў:
2 дні фэста:
- дарослыя - 85 рублёў;
- дзеці 7-18 год - 40 рублёў;
- дзеці да 7 год - бясплатна.
09.08 (субота):
- дарослыя - 50 рублёў;
- дзеці 7-18 год - 25 рублёў;
- дзеці да 7 год бясплатна.
10.08 (нядзеля):
- дарослыя - 40 рублёў;
- дзеці 7-18 год - 20 рублёў;
- дзеці да 7 год бясплатна.