14 верасня 2025 г. у 17 у музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле Музея
гісторыі горада Мінска, у межах праекта «Музычны салон у Лошыцкай
сядзібе» артысты «Музычнай гасцінай» Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Таццяна Старчанка (фартэпіяна), Юлія Ражкоўская (віяланчэль) і Валянціна
Навуменка (скрыпка) выступяць з праграмай «Восеньскія мары».

Праграма «Восеньскія мары» – гэта палітра восеньскіх настрояў, якая сабрана
з шэдэўраў сусветнай класікі.
«Восеньская песня», «Мелодыя» і «Сентыментальны вальс» П.
Чайкоўскага
ўвасабляюць прыгажосць змарнелай прыроды. Пранізлівыя
мініяцюры адлюструюць асабістую настальгію, быццам нагадваючы пра
хуткабежнасць часу.
Фантазія В. А. Моцарта – музычны прамень сонца, што прабіваецца праз
хмары, перадае лёгкасць і вытанчанасць аўтарскага твора.
Элегія Ж. Маснэ – шэпт ветру ў спусцелым садзе, які раскажа гісторыю пра
каханне, страту і вечную памяць.
Арыя з Бразільскай Бахіяны №5 Э. Віла-Лобаса – спякотнае дыханне
паўднёвай восені ў яднанні еўрапейскай класікі і бразільскага фальклору.
«Іспанская серэнада» А. Глазунова – яркі агонь, што разгараўся ў восеньскай
прахалодзе пад рытмы фламенка і гітарныя матывы.
«Прэлюдыя» і «Вакаліз» С. Рахманінава – супакойны шум дажджу, што
накіроўвае да глыбокіх разважанняў кампазітара пра вечнае.
Накцюрн Ф. Шапэна – начныя мары, поўныя рамантыкі і таямніц.
«Люстэрка ў люстэрку» А. Пярта – мінімалістычная кампазіцыя «цішыні і
сузірання», якая стане адлюстраваннем восеньскага краявіду ў гладкай паверхні
возера.
«Восеньскі сон» А. Джойса – адначасова ўспаміны пра лета і прадчуванне
хуткай зімы ў цёплай меланхалічнай п’есе.
«Забыццё» і «Восень» А. П’яцолы – цень, што плыве па восеньскай зямлі і
апошні «цёплы» акорд перад наступленнем халадоў.
Квіток дае магчымасць наведаць экспазіцыі музея.
Замова квіткоў па тэлефоне (017) 396 18 86, праз электронную пошту
loshytsa@gmail.com