9 снежня знакавая дата для беларускай паэзіі – у гэты дзень, у
далёкім 1891 нарадзіўся Максім Багдановіч, чалавек, без якога
немагчыма ўявіць нашае прыгожае пісьменства.

Запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстасцях з гэтай нагоды:
12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу.
17.00 – музычна-паэтычны вечар у гонар геніяльнага песняра.
Выступленні беларускіх дзеячаў культуры і салістаў ансамбля "Класік-
Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай са спецыяльнай
тэматычнай праграмай.
2023 год у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшоў пад
знакам 110-годдзя "Вянка” – адзінай прыжыццёвай кнігі паэзіі Максіма
Адамавіча. Таму, акрамя выдатнай паэзіі і музыкі, вы даведаецеся, шмат
цікавых фактаў з гісторыі выдання.