Штогод збіраемся пад дукорскай ялінкай, каб насалодзіцца жывой музыкай і традыцыйнымі танцамі, батлейкай і каляднымі абрадамі ды забавамі. Тут нас ужо чакаюць любімыя героі зімовых святаў і мноства падарункаў.

Навошта беднага ката пякуць у печы, скуль у вашую хату ідуць Цары і з чым правільна ўжываць шляхецкую гарэлку? Адказы шукай у Дукорскім маёнтку.
ПРАГРАМА*:
12:00 - экскурсія па музеі і майстэрнях.
13.00 – урачыстая сустрэча;
13.30 – інтэрактыўная экскурсія «Цары»;
14.00 – забавы і гульні;
14.00 – майстар-клас па традыцыйных танцах ад капэлы Алены Мялешкі;
14.30 – выступ гурта «Вербіца»;
14.30 – батлеечны спектакль «Каляды»;
15.00 – анімацыйная экскурсія «Яшчур»;
15.30 – традыцыйныя спевы, танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі;
15.30 – экскурсія-дэгустацыя - «Bibentum vitae альбо што пiлi нашы продкi»;
16.00 – інтэрактыўная экскурсія «Каляды: традыцыі і звычаі»;
16.30 – забавы і гульні;
16.30 – майстар-клас па традыцыйных танцах ад капэлы Алены Мялешкі;
17.00 – выступ гурта «Вербіца».
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
*у праграме магчымы змены
Кошт квіткоў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.