Сонца хаваецца за гарызонт, на сярэднявечны горад апускаецца ноч. У святле паходняў і кастроў на справе знаёмімся з побытам і заняткамі насельнікаў старога горада.

З 18:00 да 22:00 вас чакаюць:
- займальныя эскурсіі і расповеды;
- сярэднявечная зброя, двубоі паміж гасцямі, страявая падрыхтоўка капейнікаў;
- адмысловыя пачастункі;
- квэст з падарункамі;
- жудасныя казкі каля вогнішча.
Як гучала Сярэднявечча? Як упрыгожваліся і бараніліся ад нячысцікаў? Як і хто катаваў злодзеяў?
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
З 10:00 да 22:00 на тэрыторыі комплекса даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.
У 12:00 і 15:00 - аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і майстэрнях.
12:00-17:00 - шляхецкія выходныя на пляцоўцы каля музея.
*у праграме магчымы змены
Кошт квіткоў:
Дарослыя — 25 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў — 10 BYN;
Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ — бясплатна.
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.