Запрашаюць актыўна правесцi ў Суле апошнія летнія выходныя! 30 і 31 жніўня, тут ладзяць тэматычную праграму «Свята ведаў», дзе весела развітаюцца з летнімі вакацыямі і дапамогуць мякка наладзіцца да навучальнага працэса.
У гэты ўікэнд у Суле з асаблівай цеплынёй сустракаем школьнікаў, студэнтаў і, канешне, іх бацькоў.

Пачатак працы парка 10:00
Аглядная экскурсія 14:00
Святочная праграма 14:00 - 17:00
Частаванне зёлкавай гарбатай з мёдам для бадзёрага настрою
Канец працы інтэрактыўных кропкак - 18:00
Рэстаран працуе да 21:00
Кошт квітка, як і ў звычайны дзень. *За святочную праграму дадаткова плаціць не трэба:
- 40 бел. рублёў для дарослых,
- 15 бел. рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.
- Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. - 🤍уваход вольны.