У Беларусь завітала сапраўдная восень, а ў Літаратурным музеі
Максіма Багдановіча працягваюцца музычныя вечары. Гэтым разам 11
кастрычніка а 19-й гадзіне адбудзецца імпрэза «Легенды восені» з удзелам
ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы
Каліноўскай.

У праграме прагучаць сапраўдныя шэдэўры рамантычнай музыкі:
- Ф. Мендэльсон. Сімфонія соль мінор для струннага аркестра. Фінал.
- А. Дворжак. Славянскі танец мі мінор.
- А. Дворжак. Раманс для скрыпкі з аркестрам. Салістка – лаўрэат
міжнародных конкурсаў Алеся Носава.
- П. Чайкоўскі. Поры года. Лістапад.
- А. Дворжак. Мелодыя для віяланчэлі і струннага аркестру. Салістка –
лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія Ражкоўская.
- Ф. Мендэльсон. Канцэрт для скрыпкі з аркестрам, 1 частка. Салістка –
лаўрэат міжнародных конкурсаў Марыя Доўжык.
Восеньскія вершы беларускіх паэтаў агучыць загадчык філіяла Міхаіл
Бараноўскі.
Чакаюць усіх аматараў музыкі і паэзіі правесці гэты вечар разам у доме
паэта. Да сустрэчы!
Квіток – 10 рублёў.