Фестываль дзіцячай літаратуры «Гуляй, зіма, твая часіна!» у музеі Якуба Коласа пройдзе 28 лістапада.

10.00 – пачатак працы фестываля дзіцячай кнігі.
Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа: (другі паверх, вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына)
- 10.00 адкрыццё фестываля і творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;
- 11.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Наталіяй Андрасюк;
- 12.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Драбышэўскай;
- 13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Міхаілам Пазняковым;
- 14.00 творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;
- 15.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
Інтэрактыўныя пляцоўкі (першы паверх, экспазіцыйныя залы музея):
- Тэматычныя майстар-класы;
- Інтэрактыўная пляцоўка цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк;
- Інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;
- Пазлы, прагляд беларускамоўных мультфільмаў;
- Інтэратэрактыўная пляцоўка ад Белкартаграфіі.
Уваходны білет – 7 рублёў (кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!).