У рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў - 2025». Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 17 мая з ️18:00 да 23:00 ️стаць удзельнікам інтэрактыўнай праграмы «100 і 1 ноч».

У праграме:
14:00-18:00 – сямейны квэст «Адпачні з Купалам».
18:00-18:30 – адкрыццё выставы «Народны паэт.100” і куратарская экскурсія.
18:00-23:00 – захапляльны квэст па экспазіцыі музея «Яго Вялікасць Слова».
19:00-20:00 – «Беларуская вечарынка» з Нацыянальным акадэмічным театрам імя Янкі Купалы: урывак са спектакля «Паўлінка», дэкламацыя вершаў паэта ад Народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч разам з гасцямі вечара.
20:00-21:00 – арт-група «Церніца» з батлеечным спектаклем «Купальская містэрыя» (16+).
21:00-22:30 – рэтра-кіно з фондаў музея.
21:00-22:30 – сямейны фальклорны калектыў роду Лямбовічаў «Крона» з майстар-класам па народным танцам і спевам.
22:30-22:45 – розыгрыш каштоўнага прыза ад Белдзяржстраха.
Кошт на праграму – 10 рублёў, для дашкольнікаў – бясплатна!