Запрашаюць 16 мая ў Вялікае Княства Сула на «Ноч музеяў», дзе прапануюць стаць удзельнікамі «Палявання на цмока».

Гэта будзе цікавая інтэрактыўная вандроўка з 18:30 да 21:30
На лакацыях госці будуць сустракаць розных таямнічых герояў. Гэта і рыцар у замку, і прывід, і чорт, і вадзянік, і алхімік, і чараўніца…
Кульмінацыяй падарожжа стане факельнае шэсце па ўсяму таямнічаму парку з далейшым спальваннем цмока.
Квіток набыты днём, дзейнічае і на вячэрнюю праграму.
Кошт квітка:
45 бел. рублёў для дарослых,
25 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.
Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр — уваход вольны.
Інтэрактыўныя кропкі, рэстараны і фуд-корт працуюць з 10:00 да 22:00