Калі вы чакалі нагоды завітаць у госці да Максіма Багдановіча, то акцыя «Ноч музеяў» гэта найлепшы варыянт. Менавіта ў гэтую чароўную ноч вы зможаце як ніколі раней наблізіцца да асобы вялікага творцы.

Вас чакаюць:
16.00-18.00.
Дзіцячая праграма.
Тэатралізаванае чытанне з Таццянай Крыцкай – незвычайны казачны
фармат, тэматычны майстар-клас для маленькіх і кніжачкі-падарункі ад Феі
Ўсмешкі не пакінуць нікога абыякавым.
Музейныя супрацоўнікі прагуляюцца з вамі і вашымі дзеткамі па
зачарованым царстве і пазнаёмяць з беларускімі міфічнымі істотамі,
навучаць рабіць сілуэтныя партрэты Багдановіча. Узрост - ад 5 да 12 гадоў.
19.00 – 23.30.
Алесь Камоцкі – паэт, бард.
Mary Helios - індзі-фолк аўтар-выканаўца.
Літаратурны КВІЗ.
Традыцыйныя гаданні і містыфікацыі, створаныя штучным інтэлектам.
Выраб паштовак і конкурс калажоў.
Лекцыя і майстар-клас па візуальнай паэзіі.
Выстаўка аднаго прадмета – «Слуцкі пояс» з фондаў музея.
АРТ-дзея ад мастачкі Святланы Верабей.
Для аматараў гульняў: крыжаванкі і слоўныя настолкі Наталлі Галко. А
для тых, каму цяжка ўседзець на месцы, квэст па ваколіцах музея на аснове
выстаўкі Генадзя Чыстага.
Завершыць імпрэзу кніжны агляд Міхала Бараноўскага – «Дзе шукаць
паэзію?».
КОШТ – 20 рублёў.