Незвычайную атмасферу пад начным зорным небам можна будзе адчуць 17 мая з нагоды Міжнароднага дня музеяў!

Сярэднявечныя бойкі на мячах, гульнявыя лакацыі, полымя ачышчальнага вогнішча і звонкія песні разгоняць цемру і парушаць цішыню бяскрайніх абшараў музейнай вёскі.
У гэтую ноч сцяжынкі ўздоўж хатаў будуць асвятляць толькі ліхтары і дапытлівыя вочы гасцей.
Вас чакае:
- Экскурсіі ў помніках народнай архітэктуры;
- Гульнявыя пляцоўкі;
- Майстар-класы;
- Лекцыя па народных музычных інструментах ад Уладзіміра Бярберава;
- Музычная праграма ад гурта "KAS”;
- Лакацыя рэканструктараў (Лучны цір (паслуга платная), бойка на мячах, фотазона, тэатралізаваная сцэнка з жыцця сярэднявечных рыцараў, сярэднявечная магія і медыцына);
- Атмасфера начной беларускай вёскі XIX стагоддзя;
- Традыцыйныя танцы i гульні;
- Начное вогнішча.
Кошт квіткоў:
для дарослых – 20,00 руб.;
студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 14,00 руб.;
для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў
адукацыі – 10,00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00.