Будзе як заўсёды жвава, цікава і інтэрактыўна!

Цягам усяго вечара вас чакаюць:
- «Хто скраў Джаконду?» — арт-квэст, які кожны зможа прайсці самастойна і даведацца, хто ўсё ж скраў Мона Лізу.
- «Сны Адраджэння» — вялізныя падушкі для біцця з мастацкімі ілюстрацыямі.
- «Рэнесанс: бясконцае натхненне» — выстава работ сучасных беларускіх мастакоў.
- Імерсіўны фільм «Італьянскае Адраджэнне: Джота, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль Санці, Тыцыян, Батычэлі» — ідзе няспынна, фільм працыруецца на сцены і падлогу для большага пагружэння; кожны сеанс па 34 хвіліны.
Дадатковыя адкрытыя мерапрыемствы:
Квэст-экскурсіі па выставе з удзелам мастакоў:
18:00-18:45 — па-беларуску
19:30-20:15 — па-руску
21:00-21:45 — па-беларуску
22:30-23:15 — па-руску
19:00-20:00 — лекцыя «Рэнесанс. Мемы» з Кацярынай Верасавай (па-руску).
Колькасць месцаў на лекцыю абмежаваная. Для наведвання — абавязкова прайдзіце рэгістрацію па спасылцы
Для наведвання астатніх мерапрыемстваў дастаткова набыць квіток у касе музея.
Дрэс-код для поўнага пагружэння: жэмчуг і жамчужныя ніткі на шыі ці ў валасах — для жанчын, аб'ёмныя доўгія ланцугі з кулонамі ці падвескамі — для мужчын.
Кошт квіткоў (уключае агляд экспазіцыі і магчымасць наведвання ўсіх мерапрыестваў вечара):
16 руб. — для тых, хто прытрымліваецца дрэс-кода,
20 руб. — для ўсіх астатніх наведвальнікаў.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефоне:
+375 25 542 30 00