Забаўляльная імпрэза для дзяцей 5-12 гадоў «Дзе ты, ЛЕТА?».

Каб лета было сапраўдным, а вакацыі адмысловымі, трэба пачаць іх
неяк яскрава, захапляльна. Прапануюць вам лепшае з найлепшага:
- Майстар-клас ад Балыш Анастасіі па вырабу акварэльных паштовак з
валошкамі (гэта, пэўна, Максім Багдановіч ёй падказаў).
- Сямейны Летні КВІЗ - цудоўная нагода пагарэзаваць разам са сваімі
дзеткамі, бо мы будзем гуляць у Кракадзіл, «Кветкавыя хованкі», разгадваць
вершы-шыфроўкі, выдумляць МАРЫ-аповеды пра свае лепшыя вакацыі і не
толькі.
Будзе весела, па-летняму горача ды яшчэ і з падаруначкамі.