Па традыцыі, у першыя выходныя кастрычніка па ўсёй Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. З гэтай нагоды Сула ладзіць свята ў гонар тых, хто сёння навучае нашых дзяцей.

4 і 5 кастрычніка ўзгадаюць гістарычныя цікавыя моманты школьнай сістэмы, а самыя знаходлівыя атрымаюць падарункі ў спаборніцтвах.
Парк пачынае працу а 10:00
На ўваходзе Вы атрымаеце мапу і расклад усіх актыўнасцяў, якія ўваходзяць у кошт квітка.
Няхай гэтыя восеньскія дні запомняцца вясёлымі і цікавымі момантамі, шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі!