Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае дзяцей малодшага школьнага ўзросту (і, канешне, іх бацькоў) на інтэрактыўны музейны занятак «Асілкі зямлі беларускай», прысвечаны гісторыі беларускіх млыноў.

Вас чакае:
- кароткае, але пазнавальнае падарожжа па выстаўцы фотаздымкаў беларускіх млыноў;
- інтэрактыўная лекцыя пра гісторыю ўзнікнення млыноў;
- майстар-клас па вырабу лялькі «Млынаркі».
Кошт удзелу – 5р. (тканіна, дэкор і неабходныя матэрыялы для лялькі ўваходзяць у кошт).
Запіс вядзецца па спасылцы