Інтэрактыўная вандроўка для дзяцей і дарослых у Дукорскім маёнтку з 7 па 9 лістапада.

Недзе ў сценах старога горада хаваецца Чарадзейка, гатовая абудзіць старажытнае зло. Мясцовыя жыхары рашуча настроены перашкодзіць ёй, але без вашай дапамогі дабру не перамагчы! Даследуй лабірынт, адшукай зброю рыцара і здабудзь элементы чароўнага зелля.
Праграма ўваходзіць у кошт наведвання, папярэдні запіс не патрэбны.
07.11, 08.11, 09.11, пачатак у 12:00.
У вольны час для самастойнага наведвання даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра-аўто і Дуб жаданняў.
У 15:00 далучайцеся да экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.
Кошт білетаў:
Дарослыя - 25 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 10 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.