22 лістапада 2025 года а 12 у прысядзібным флігелі музея «Лошыцкая
сядзіба», філіяле Музея гісторыі горада Мінска, на выставе «Выцінанка: традыцыі ва
ўзорах» народны майстар Беларусі,
лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Наталля Клімко правядзе майстар-
клас па вырабу выцінанкі-выбіванкі «Каляровая альтанка».

Выбіванка
– разнавіднасць народнага мастацтва выцінанкі, якое атрымала
распаўсюджанне на Навагрудчыне і ў Гродзенскай вобласці. Наталля Аляксандраўна
Клімко на працягу дзесяцігоддзяў займаецца адраджэннем і папулярызацыяй традыцыйнай
Навагрудскай выцінанкі-выбіванкі, якая ў 2014 годзе занесена ў Дзяржаўны спіс
нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Падчас майстар-класа Наталля Клімко пазнаёміць з адметнай тэхнікай «выбівання»
малюнкаў на паперы спецыяльнымі інструментамі: долатам, расплюшчаным цвіком ці
металічнай трубачкай. Асновай служыць рамбавідная сетка, якая нагадвае ўзор
традыцыйнага гардзіннага палатна. На гэтай аснове размяшчаюць сіметрычныя буйныя
кветкавыя матывы ці цэлыя букеты, а па краях вырабаў часта выбіты ўпрыгожванні ў
выглядзе паўмесяцаў або вугольнікаў.
Музыкальнае
суправаджэнне
майстар-класа
прагучыць
у
выканні
мультыінструменталіста Кацярыны Радзівілавай, носьбіта элемента нематэрыяльнай
спадчыны «Культура беларускай дуды ў г. Мінску».
Па ўваходным квітку
ў музей