Лізавета Янкова нарадзілася ў 1998 г. Скончыла Мінскі дзяржаўны мастацкі
каледж імя А.К. Глебава па спецыяльнасці «Графічны дызайн» (2018). Скончыла
«Беларуская
дзяржаўная
акадэмія
мастацтваў»
па
спецыяльнасці
манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (роспіс) (2025). З кастрычніка 2025 г.
з'яўляецца выкладчыкам кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і студэнтам
магістратуры названай установы адукацыі.

Канцэпцыя экспазіцыі прысвечана тэме дыялогу, пры дапамозе якога адбываецца
пашырэнне межаў досведу чалавека. Мастацтва ў гэтым дыялогу з’яўляецца працэсам
сумеснай творчасці, дзе глядач атрымлівае актыўную ролю сааўтара.
Маладая мастачка ў сваіх творах часта звяртаецца да асэнсавання вобразаў
персанажаў гісторыі і культуры. Праз адлегласць у часе Лізавета Янкова вядзе з імі
гутарку, у якой ёсць «словы аўтара» — адносіны сучаснага мастака і «рэплікі героя» —
непасрэдна творчасць або дзейнасць гістарычнай асобы. Акрамя працы па ўвасабленню
канкрэтных персаналій (Якуб Колас, Янка Купала, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына
і інш.), Лізавета Янкова разважае аб важнасці для людзей умення размаўляць: гэта
і абмен меркаваннямі, і крыніца ведаў аб жыцці, і трансляцыя эмацыянальных станаў.
Мастачка кажа, што для яе візуальныя вобразы — рэплікі ў непарыўным дыялогу часоў
і культур. Такім чынам прастора экспазіцыі становіцца прасторай сустрэчы мастака
(аўтара), гістарычных асоб або збіральных вобразаў і рэцыпіентаў мастацтва.
Як выпускніца кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Лізавета
Янкова прэзентуе творы не толькі выкананыя акрылавымі фарбамі на палатне, але
сграфіта і леўкасы.
Выстаўка арганізавана ў межах напрамку дзейнасці Мінскага абласнога цэнтра
народнай творчасці па падтрымцы творчасці маладых мастакоў
Выстава працуе з 19 лістапада па 14 снежня 2025 г.
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 - 19:00
Кошт уваходнага білета – 3 бел.руб., ільготнага білета – 1 бел.руб.