Кідаем працу і ў павольны асенне-зімовы час збіраемся ва ўтульнай хаце на вячорках. Традыцыя збірання моладзі за рукадзеллем, гульнямі, размовамі абавязкова суправаджала халодныя дні. Дзяўчаты гутарылі за супрацай, а пасля актыўна варушыліся ўсёй грамадой. То й Дукорскі маёнтак запрашае пагаварыць пра гісторыю сядзібы і дакрануцца да свету традыцыйных рамёстваў.

Без гульняў госцейкаў таксама не пакінуць.
ПАЧАТАК у 13:00. Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
*у праграме магчымы змены
Кошт білетаў:
Дарослыя - 25 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.