10 студзеня 2026 г. у 16 у музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле Музея
гісторыі горада Мінска, адбудзецца мерапрыемства «Калядны фэст у сядзібе «А
ў свеце нам навіна была» ў выкананні «Музычнай капэлы»
даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай
акадэміі навук Беларусі.

Раство, Божае Нараджэнне, Каляды, Новы Год – святы, якія яднаюць за адным
сталом сям’ю, блізкіх і сяброў, і адначасова – людзей розных узростаў,
нацыянальнасцяў, канфесій і веравызнанняў. Зімовыя святкаванні атуляюць нас
дабрынёй, утульнасцю і спадзяваннем на цуд. І цуд сапраўды надыходзіць: хай сабе
на кароткі час мы забываем пра свае праблемы, беды і клопаты, сціхаюць спрэчкі і
сваркі. Пануе ЛЮБОЎ.
Святочныя вечары – рознакаляровыя і снежна-белыя, гаманлівыя і ціхія,
бадзёра-марозныя і па-хатняму цёплыя. Iх немагчыма ўявіць сабе без МУЗЫКІ.
Асаблівае спалучэнне гукаў, галасоў і інструментаў нясе радасць у сэрца,
супакойвае і дорыць надзею. У КАЛЯДНЫХ СПЕВАХ, сапраўдных «капсулах»
хараства, душэўнага святла і гармоніі, канцэнтруюцца найлепшыя чалавечыя
пачуцці. За шмат стагоддзяў кожная нацыя стварыла свае непаўторныя калядкі, з
уласным «калядным кодам». Які ж гэты код у нас, беларусаў?
Запрашаюць Вас знайсці адказ на гэтае пытанне, наведаўшы новую
інтэрактыўную праграму «Калядны фэст у сядзібе «А ў свеце нам навіна была»
Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі. Вы зможаце не толькі акунуцца ў атмасферу
зімовых святаў, вывучыць з намі любімыя песні, але і паўдзельнічаць у яркіх
калядных абрадах.
Кошт квітка:
30.00 р – дарослыя
15.00 р – студэнты
10.00 р – навучэнцы