17 студзеня 2026 года а 14-й гадзіне ў музеі Якуба Коласа адбудзецца паказ батлеечных інтэрмедый ад легендарнага Алеся Лася – этнографа, музыкі і мастака, майстра старадаўніх музычных інструментаў.

Батлейка – гэта беларускі народны лялечны тэатр, які быў вядомы яшчэ з XVI стагоддзя. Гэта адзін са старажытных відаў беларускага мастацтва, наша народная спадчына. Алесь Лось стаяў ля вытокаў адраджэння беларускай батлейкі, як жанра народнага тэатральнага мастацтва, пачынаючы з 1980-х гадоў.
Вас чакае містэрыальная драма «Цар Ірад» і інтэрмедыі на аснове аўтэнтычнага матэрыялу
Абавязковая папярэдняя аплата і запіс па спасылцы