З 14 студзеня (серада) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны
цэнтр народнай творчасці» распачне сваю працу выстава пераможцаў VI
Адкрытага фестываля-выставы дзіцячай творчасці «Свет, у якім я жыву…».

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці кожны год ладзіць
мерапрыемствы, скіраваныя на падтрымку мастацкай творчасці дзяцей і
моладзі. Фестываль-выстава, арганізаваная ДУА «Лагойская дзіцячая школа
мастацтваў» рэгулярна праводзіцца з 2019 года і прысвечана міжнароднаму
дню мастака. Праект аб’яднаў юных мастакоў Рэспублікі Беларусь, Расійская
Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пераможцы фестывалю
неаднаразова дэманстравалі свае творы на пляцоўках сталіцы і рэспублікі. У
галерэі «Цэнтр» глядач зможа пазнаёміцца з малюнкамі 60 аўтараў, выкананых
у розных графічных і жывапісных тэхніках, дзе творцы раскрываюць свае
бачанне стваральнага свету, які імкнецца да міру і дабрыні. Удзельнікі
фестывалю творча пераасэнсоўваюць «свет, у якім жывуць».
У іх працах знайшлося месца і прыродзе, і гістарычным мясцінам і
персанажам, мы бачым сюжэты з будняў вёскі і горада, а таксама партрэты
родных і сяброў маладых мастакоў. Экспазіцыя выставы, дапамагае зазірнуць
у свет дзяцінства, яна безумоўна будзе цікава дарослым, у тым ліку
выкладчыкам студый, а юныя гледачы змогуць убачыць прыклад настойлівай
творчай працы, якая прыводзіць да добрага выніку — перамогі ў міжнародным
праекце і ўдзелу ў выставе ў цэнтры нашай сталіцы.
Святочная сустрэча з нагоды адкрыцця выставы і ўзнагароджанне
пераможцаў адбудзецца 22 студзеня ў 13 (уваход вольны).
Выстава працуе з 14 студзеня па 1 лютага 2026 г.
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 - 19:00
Кошт
уваходнага білета – 3 бел. руб. (поўны), 1 бел. руб. (ільготны).