Час развітання з зімой усё бліжэй! Гатовыя закруціцца ў святочным карагодзе, прайсці масленічныя выпрабаванні, пакатацца на конях і спаліць пудзіла Марэны? Канешне, пачастуемся блінамі і крафтавым алкаголем! Бо святкуем як мае быць!

ДЛЯ ЎСІХ АХВОТНЫХ - 14.02, 28.02, 01.03, 07.03, 08.03.
Пачатак экскурсіі: 14:30.
У вольны час для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўто і Дуб жаданняў.
У 12:00 і 15:00 - класічная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў для ўсіх ахвотных.
БІЛЕТЫ (колькасць абмежаваная):
Масленічны білет (стандартны білет + масленічная экскурсія) - 40 рублёў з чалавека.
Стандартны білет (без наведвання масленічнай экскурсіі):
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Стандартныя білеты набываюцца на касе ў дзень мерапрыемства. Білеты на масленічную экскурсію - выключна анлайн, на BezKassira.by
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64