Выстава «Традыцыі і сучаснасць: Павучок ідзе - шчасце вядзе»

Возраст: 0+
Стоимость: от 1.00 руб.
Место: мастацкая галерэя «Цэнтр», вул. Гікалы, 4
Телефон: 8017 342 50 76
 

Саламяны павук з’яўляўся традыцыйным упрыгажэннем і сімвалічным абярэгам сялянскага жылля, які ахоўваў хату і яе жыхароў, спрыяў дабрабыту. Ён ствараўся да важных у жыцці людзей святаў — да Калядаў, Вялікадня, вяселля, Дзядоў. У кожным рэгіёне Беларусі існуюць свае традыцыі вырабу павукоў. На выставе паказана разнастайнасць і ўнікальнасць падвясных абярэгаў менавіта Мінскай вобласці.

 

Выстава «Традыцыі і сучаснасць: Павучок ідзе - шчасце вядзе»

 

Беларускія павукі-абярэгі па сваёй канструкцыі пераважна бываюць у выглядзе трох кампазіцыйных схем: ромб, піраміда, зорка. Вельмі сімвалічна, што форма ромба ў старажытных культурах часцей за ўсё звязана з разуменнем мадэлі светабудовы, а ў фальклоры павуцінне выступае ў ролі ніці, якая звязвае неба і зямлю. Лаўцы дрэннай энергіі спалучаюць строгую гармонію формы і рухомасць, бо варушацца ад самых лёгкіх павеваў паветра або пары.

 

Стварэнне саламяных павукоў з’яўляецца неад’емнай часткай традыцый беларускага саломапляцення (якое ў 2022 годзе ўвайшло ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнага культурнага наследдзя ЮНЕСКА), а элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя вырабу саламяных павукоў у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці» ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у Мінскай вобласці рэгулярна ладзіцца свята-конкурс «Саламяны павук» у Валожыне, варыяцыі саламяных абярэгаў мы можам убачыць літаральна ў кожным рэгіянальным гісторыка-краязнаўчым музеі.

 

Аўтарамі саламяных канструкцый, якія прадстаўлены ў галерэі «Цэнтр», сталі, як вопытныя майстры — выкладчыкі клубных аб’яднанняў, Народныя майстры Рэспублікі Беларусь, майстры цэнтраў культуры і народнай творчасці, так і юныя ўмельцы — навучэнцы каледжаў (Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя А.К.Агінскага) і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, што яскрава дэманструе перадачу традыцый моладзі і непарыўную сувязь паміж пакаленнямі.

 

У склад экспазіцыі ўвайшлі і ўнікальныя экспанаты, што дэманструюцца ў Мінску ўпершыню: Народны майстар Рэспублікі Беларусь Вольга Пілецкая аднавіла традыцыі абярэгаў з паперы і раслін Клецкага раёна і прэзентуе іх рэканструкцыі.

 

Усяго ў выставе прынялі ўдзел 13 устаноў культуры і адукацыі Мінскай вобласці, а колькасць экспанатаў — больш за 30 экзэмпляраў.

 

Падчас працы праекта будзе праведезены цыкл майстар-класаў ад лепшых майстроў Мінскай вобласці.


Кошт уваходнага білета – 3 бел.руб., ільготнага білета – 1 бел.руб.
Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Парк неоновых развлечений «Неон Парк»
Неон парк - это парк неоновых развлечений для любого возраста, где вы круто проведёте время вдвоём, семьёй и с друзьями. Отметить день рождения,...
Загородный клуб «Фестивальный»
Развитая инфраструктура клуба, ресторан, уютные коттеджи и номера в гостинице, отапливаемые беседки, современный банный комплекс, адреналин-парк...
Футбольная школа «Спарта»
«Спарта» - является одной из крупнейших футбольных школ в РБ. Приглашаем мальчиков и девочек от 3 до 14 лет в группы подготовки по футболу....
Летние каникулы в Болгарии в центре «ТИН ПАЛАС»
Вы не обманете ожидания Вашего ребенка: развлечения, приключения, комфорт, и самое главное – атмосфера всемирно известного курорта Солнечный...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Апрель 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Бытует миф, что порядок в доме и дети – вещи несовместимые. Но это не так. И новый робот-пылесос Dreame Aqua 10 Ultra Roller Complete это докажет.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Современные центры раннего развития готовят дошколят к новому этапу жизни – школе. На курсах «подготовка к школе» малыши знакомятся с окружающим миром, развивают двигательную активность, интеллект и творческие способности.
Почему детский стендап — это не просто развлечение, а целый феномен? Давайте разберемся на примере первого выступления, которое прошло в Минске на выходных.