Калі мы адпраўляемся ў падарожжа, то адчуваем сябе сапраўднымі
даследчыкамі... Бо перад намі адразу ж разгортваецца вялізная карта з
таямнічымі кропкамі, знакамі, месцамі ў якіх яшчэ толькі прадставіцца
магчымасць пабываць! Ці гэта не цуд?

Менавіта ў свет цудаў беларускай зямлі вам прапануюць адправіцца падчас забаўляльнай праграмы «Падарожжа па Беларусі».
Вас чакаюць:
- Віртуальнае даследаванне старадаўняй Беларусі ў экспазіцыі музея.
- КВІЗ, які прымусіць сямейныя каманды аб'яднацца для вырашэння
мудрагелістых пытанняў пра беларускія гарады.
- І нарэшце сюрпрызны момант - самаробка «Таемны горад».
Незабывальна, цёпла, з гумарам - як бывае заўжды ў музеі Багдановіча