Запрашаюць на сустрэчу з роднай мовай 21 лютага а 16 гадзіне ў
Літаратурным музеі Максіма Багдановіча!

Для аматараў чытання і ўсіх, хто, як і наш любімы Максім, рупіцца аб роднай
мове, - Кніжны КВІЗ! У нядзелю прысвяцiм сапраўдную оду матчынаму
слову ва ўсіх рэжымах: будуем, рыфмуем, смяемся і нават спяваем, а таксама
разыграем настолку i абмяняемся таемнымі кнігамі-падарункамi.
Якія цікавосткі прыхавалiся гэтым разам?
- Слоўны крос.
- Загадкі паводле вершаказаў Разанава і спроба самастойнага напісання сваіх.
- Фразеалагічны Кракадзіл.
- «Апазнанкі» пісьменнікаў па фота і апісанні.
- Рыфмаванкі і літаратурныя пераўвасабленні.
- Пытанні для грамацеяў.
- Літаратурныя «пярэваратні».
Каб атрымаць кнігу ў падарунак ад незнаёмага сябра, трэба прынесці сваю
(не абавязкова новую, але на беларускай мове). Абгарніце яе, калі ласка, у
паперу альбо палажыце ў пакуначак.
Запіс на КВІЗ па тэлефоне +37517 355 22 95