На вуліцы ледзяныя гурбы, шэры паўзмрок і ўсё яшчэ не адпускаюць свае
пазіцыі маразы, а сэрцу так хочацца цяпла, кветак і ўвогуле сапраўднага
свята... А чаму б і не? Інтэрактыўная праграма, якая адбудзецца 7 сакавіка ў
16.30, дакладна падыме ваш настрой і дазволіць наталіцца атмасферай
пяшчоты і кахання.

Вам пашанцуе ўзяць удзел у майстар-класе па маляванні акварэльных
паштовак ад мастачкі Марыі Каралёвай, якая, пэўна, ведае, што кожная
жанчына - унікальная, як і тая кветка, што ёй належыць.
Акрамя гэтага, прапануюць «Сардэчны квіз» з наступнымі
цікавосткамі:
- Тэматычнымі прыказкамі і вершамі.
- Гісторыямі кахання вядомых людзей.
- Прызнаннямі ў каханні да незвычайных прадметаў і шмат чым іншым.
Як заўжды, не абыдзецца без падарункаў, разыгранкі і чаявання.
Уваход - 30 рублёў.
Запіс па тэлефоне +37517 355 22 95 або па спасылцы