Старая Беларусь - якая яна? Далёкая і малазразумелая, калі падыходзіць да яе
з наскоку. Але адначасова блізкая і пяшчотная, калі паглыбіцца ў яе нетры.

Прапануюць вам весела правесці час і разам з тым дакрануцца да нашай
гісторыі падчас інтэрактыўнай праграмы, якая адбудзецца ў музеі Багдановіча
15 красавіка ў 16.30.
Выстава Марыі Каралёвай «Старая Беларусь» перанясе нас на стагоддзі
назад, а домік-ліхтарык, які вы зробіце разам з ёй на майстар-класе, нібы
падсвеціць тое, што для звычайнага вока стала, на жаль, нябачным.
Квэст па экспазіцыі і віктарына дапамогуць узгадаць, як жылі нашы продкі
часоў Максіма Багдановіча і даўней, а вершы класікаў пакажуць, чым яны
натхняліся, і спадзяемся, не пакінуць раўнадушнымі і вас.
Уваход - 30 рублёў
Запіс па тэлефоне +375 17355 22 95