Здавалася б, як могуць перасякацца свет машын і паэзіі. Аказваецца, усё
бывае… і выдатны прыклад такога перасячэння - паэт і аўтаблогер Дзяніс
Майтак.

Вось ужо колькі гадоў ён вядзе старонку, прысвечаную рамонту
аўтамабіляў, распавядае пра адметныя "карчы”, якія трапляюцца на дарогах
Беларусі, падарожнічае на фірмовым цюнінгаваным бусіку і суправаджае ўсё
гэта ўласнымі вершамі, рыфмаванкамі на тэхнічную тэматыку і творамі
беларускіх класікаў.
Завітвайце на сустрэчу і пачуеце:
- інжынерныя анекдоты;
- гісторыі пра рэдкія аўтамабілі;
- тэхнічныя лайфхакі;
- расповеды пра цікавыя падарожжы;
і, канешне, вершы!
Любіць справу, якой займаешся, жыць ёю - і тады да цябе пацягнуцца
падпісчыкі.
Уваходны квіток: 10 рублёў.